Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі падвёў вынікі патрыятычнага анлайн-квіза «Беларусь падчас Вялікай Айчыннай вайны», прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Патрыятычны анлайн-квіз стаў часткай праекта «I БРСМ I анлайн». Ён уяўляў сабой серыю тэматычных заданняў да 75-годдзя Перамогі. На анлайн-платформе былі апублікаваны пытанні аб ваенных падзеях, подзвігах, пераможных бітвах і аперацыях, гістарычных фактах, гарадах-героях, літаратурных творах і фільмах разам з варыянтамі адказаў.
На працягу 35 хвілін 460 чалавек адначасова прымалі ўдзел у інтэлектуальнай патрыятычнай гульні. На адзін адказ адводзілася 21 секунда. У прамым эфіры акрамя пытанняў ішоў дыялог вядучага і ўдзельнікаў квіза. Вядучы Міхаіл Сяркоў быў апрануты ў салдацкую форму ваенных гадоў, у такім жа стылі была аформлена і студыя. Асаблівасцю гульні стала тое, што вядучы бачыў адказы пераможцаў у працэнтных суадносінах і стараўся задаваць навадныя пытанні. Такім чынам падтрымлівалася сувязь з гульцамі і па выніку вызначыліся пяць пераможцаў.
Першага месца ўдастоены Георгій Булатаў з Віцебска. Анастасія Карпыза, якая атрымала перамогу ў мінулым квізе, на гэты раз узяла другую пазіцыю. Далей у пераможнай пяцёрцы размясціліся Аляксандра Полагава з вёскі Малыя Жухавічы Гродзенскай вобласці, Юрый Рудзік са Жлобіна і Анастасія Іванчанка з Віцебска. Саюз моладзі падрыхтаваў для пераможцаў стылізаваныя падарункі: заплечнік, тэрмас, пераносную калонку і падушкі-трансформеры.
Анлайн-праект «I БРСМ I анлайн» стартаваў 5 красавіка на пляцоўках Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў сацыяльных сетках. За гэты час адбыліся сустрэчы з папулярнымі вядучымі і артыстамі беларускай эстрады, знакамітымі спартсменамі, паспяхова апрабаваны прамыя эфіры, для актывістаў арганізацыі праводзяцца модныя фотасеты StayAtHome.
Сяргей Расолька
Звязда, 13 траўня 2020
Сяргей Расолька
Звязда, 13 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/409/53458
Текущая дата: 18.11.2024