Такое рашэнне прынята на калегіі Міністэрства культуры, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі. Аб гэтым паведамілі ў ведамстве.
На званне культурнай сталіцы Беларусі 2021 года прэтэндавалі таксама Мсціслаў і Глыбокае.
Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" праводзіцца Міністэрствам культуры і зацікаўленымі з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія былі аб`яўлены культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі самабытнасці гэтых гарадоў, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.
Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, потым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015). У 2016 годзе тытул "Культурнай сталіцы Беларусі" меў Маладзечна, у 2017 годзе - Бабруйск, в 2018-м - Наваполацк, у 2019-м - Пінск, у 2020-м - Ліда.
13 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
13 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/409/53463
Текущая дата: 18.11.2024