Белорусский портал в Казахстане

Дыпламатыя міждзяржаўнага дыялогу не пераканаўчая без эфектыўнай сістэмы бяспекі



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ваенным парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

"Беларусь - міралюбівая і адкрытая краіна. Але наш гістарычны вопыт наглядна паказаў, што дыпламатыя міждзяржаўнага дыялогу не пераканаўчая без наяўнасці эфектыўнай сістэмы бяспекі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што свет ігнаруе трагічныя ўрокі мінулага. "І чым далей мы аддаляемся ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, тым агрэсіўней і небяспечней ён становіцца. Планета накаляецца новымі ачагамі ўзброеных канфліктаў, зноў гінуць мірныя людзі. І на гэтым фоне адраджаюцца ідэі нацызму. Іх новы след - разбураныя помнікі воінам-вызваліцелям, гераізацыя гітлераўскіх злачынцаў, фальсіфікацыя гістарычных фактаў Другой сусветнай вайны", - адзначыў Прэзідэнт.

9 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/410/53409
Текущая дата: 18.11.2024