Аб гэтым заявіў 5 траўня міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.
Разам з кіраўнікамі арганізацый галіны міністр інфармацыі прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да помніка Герою Савецкага Саюза Джумашу Асаналіеву, які здзейсніў подзвіг у баі пры вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх-захопнікаў у 1944 годзе.
"Мы невыпадкова прыйшлі сёння да помніка Асаналіеву. Побач размешчана наша галіновае прадпрыемства - "Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа". Стараемся заўсёды прыходзіць да гэтага помніка і на 9 Мая, і па магчымасці ў іншыя святочныя і юбілейныя дні, - сказаў Аляксандр Карлюкевіч. - Беларусь вызвалялі прадстаўнікі розных народаў, і мы шануем іх памяць. У Беларусі шмат робіцца для мемарыялізацыі падзей Вялікай Айчыннай вайны, для ўшанавання герояў Вялікай Перамогі, і гэта заслугоўвае павагі".
Міністр падкрэсліў, што ўскладанне кветак да абеліскаў і помнікаў героям ВАВ - магчымасць аддаць даніну памяці гэтым людзям.
"Гэта магчымасць паказаць, што ў цябе ўнутры, у душы і сэрцы, ёсць судакрананне з памяццю, што ты памятаеш не толькі гэтыя месцы і людзей, да помнікаў якіх ты прыйшоў, але і сваіх блізкіх і родных. Цяпер шмат розных праектаў рэалізуецца ў медыйнай прасторы: на тэлебачанні, у БЕЛТА, у друку. Яны звязаны з ушанаваннем памяці, у тым ліку праз сувязь з роднымі і блізкімі, дзядамі і прадзедамі. Мне здаецца, што для людзей гэта важна", - дадаў ён.

Помнік Герою Савецкага Саюза Джумашу Асаналіеву ўстаноўлены 1 ліпеня 2005 года па ініцыятыве Пасольства Кыргызстана ў Беларусі.
Джумаш Асаналіеў (10 мая 1923 года - 25 чэрвеня 1944 года) - кулямётчык 199-га гвардзейскага стралковага палка 67-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту. У час бою ў раёне вёскі Лабейкі Віцебскай вобласці 25 чэрвеня 1944 года разрывам варожай міны байцы разліку былі выведзены са строю. Застаўшыся адзін, Асаналіеў прадаўжаў весці бой. Калі ворагі падышлі зусім блізка, не жадаючы здавацца ў палон, ён падсунуў да сябе кулямёт, каб той не дастаўся ворагу, стаў на калені і прыціснуў да грудзей апошнюю процітанкавую гранату, узарваўшы сябе і фашыстаў, якія яго акружылі. Пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
5 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
5 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/412/53307
Текущая дата: 18.11.2024