Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 6 мая ў Беларусі зарэгістравана 19255 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў.
Усяго праведзена 220 тыс. 045 тэстаў на каранавірус.
4388 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 112 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
5 мая пры азнаямленні з распрацоўкамі беларускіх вучоных па развіцці электратранспарта Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі сёння каля 12,4 тысячы пнеўманій рознай этыялогіі.
«З іх толькі 1008 чалавек класіфікуюцца як цяжкахворыя... Гэта ўсяго восем працэнтаў. Цудоўны вынік. Каля васьмі (працэнтаў.) у нас заўсёды круцілася, гэта заўсёды была лічба цяжкахворых на пнеўманію ад агульнай колькасці пнеўманій», — аргументаваў кіраўнік дзяржавы.
Галоўным для ратавання людзей з запаленнем лёгкіх беларускі лідар лічыць наяўнасць дастатковай колькасці апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. На сёння іх у краіне дзве з паловай тысячы, хутка паступяць яшчэ закупленыя. Плюс 500 наркозна-дыхальных апаратаў, якія таксама можна выкарыстоўваць для ШВЛ.
«Сёння на ШВЛ — 240 чалавек. Гэта дзевяць з паловай працэнта ад наяўнасці (апаратаў) ШВЛ! Тое, ад чаго паміралі людзі ў Італіі, Іспаніі, Францыі, Вялікабрытаніі, — адсутнасць ШВЛ. У нас толькі дзесятая частка на сёння задзейнічана. Дык да чаго ўвесь гэты шум?» — задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.
Намесніца галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская расказала, што Беларусь знаходзіцца на другім месцы сярод краін СНД, пасля Расійскай Федэрацыі, па колькасці праведзеных тэстаў. Калі браць па свеце, то гэта 37-е месца.
Звязда, 6 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/412/53336
Текущая дата: 18.11.2024