Беларускія банкі аказалі дапамогу медыкам у барацьбе з пандэміяй на суму большую за Br2,2 млн, паведамілі ў Асацыяцыі беларускіх банкаў.
Банкі і арганізацыі - члены асацыяцыі ў сакавіку - красавіку выдзелілі сродкі ўстановам аховы здароўя або набылі і перадалі ім медыцынскую тэхніку і абсталяванне (у прыватнасці, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, сістэмы абагрэву хворых, дэфібрылятары, пульсаксіметры), сродкі дэзынфекцыі і індывідуальнай аховы медперсаналу.
Дапамога аказваецца медустановам па ўсёй краіне. У прыватнасці, банкі пералічылі каля Br570 тыс. на дабрачынны рахунак Міністэрства аховы здароўя. Беларусбанк аказвае падтрымку дзясяткам сталічных і раённых бальніц, Белінвестбанк бясплатна пастаўляе 100 тыс. масак у 40 медыцынскіх устаноў, Банк БелВЭБ закупляе апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх і дапамагае бальніцам Віцебскай вобласці, а Банк ВТБ (Беларусь) падтрымлівае Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Дадаткова значную дапамогу аказваюць уласнікі, даччыныя структуры, прафсаюзныя і іншыя грамадскія арганізацыі банкаў.
Таксама рэалізуюцца дабрачынныя акцыі.
"Прымаючы пад увагу складаную эпідэміялагічную абстаноўку і ўсведамляючы сацыяльную адказнасць бізнесу, усе беларускія банкі і іншыя арганізацыі фінансавага сектара краіны актыўна дапамагаюць нашым медыкам у барацьбе з каранавірусам, - адзначыла выконваючая абавязкі старшыні Асацыяцыі беларускіх банкаў Ганна Кавалёва. - І гэта дапамога будзе прадоўжана".
6 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
6 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/412/53339
Текущая дата: 18.11.2024