Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі — 17489 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 3259 чалавек



Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 4 мая ў Беларусі зарэгістравана 17489 (+784) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,2% ад колькасці праведзеных тэстаў.

Усяго праведзена 211 369 тэстаў на каранавірус.

 3259 (+63) чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 103 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе падкрэсліў важнасць звярнуць увагу на лячэнне пнеўманій ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі, якая складваецца.

«Аналізуючы ўсю сітуацыю, нам асаблівую ўвагу, што мы сёння і робім, трэба звярнуць на пнеўманіі. У нас назіраецца (няхай на 40-50 чалавек за 4 месяцы) прырост пнеўманій да ўзроўню мінулага года. Так, гэта проста мізэр пры нашай сістэме аховы здароўя , але пнеўманіі крыху падраслі. Думаю, па годзе гэтая сітуацыя выраўнуецца і гэтак далей. І мы бачым, што галоўнае для нас сёння — гэта лячэнне людзей — пнеўманіі. Прашу гэта мець на ўвазе. Для мяне гэта пытанне нумар адзін. І я вельмі сур’ёзна кантралюю гэтыя працэсы», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Лекаў, як мне міністр дакладвае і не толькі, у нас хапае. Прытым для лячэння самымі сучаснымі новымі спосабамі», — заявіў Прэзідэнт.

Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі занятыя ўсяго 10 % апаратаў ШВЛ ад тых, што маюцца ў наяўнасці.

У Беларусі для тых, хто захварэў на каранавірус, выдзелена 18,6 тысяч ложкаў. На сёння занята ўжо больш 12,5 тыс., паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Вядома, што ўсяго ў Беларусі каля 80 тыс. ложкаў, 2, 257 апаратаў ШВЛ і ёсць рэзервовы парк з наркозна-дыхальным абсталяваннем, якое можна задзейнічаць для дапамогі хворым на каранавірус. Па дадзеных канала, цяпер у Віцебску на ШВЛ знаходзіцца 25 чалавек.

Звязда, 4 траўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/413/53271
Текущая дата: 18.11.2024