Белорусский портал в Казахстане

Работу Акадэміі навук трэба сур`ёзна рэвізаваць



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 5 мая ў час азнаямлення з распрацоўкамі беларускіх навукоўцаў па развіцці электратранспарту.

"У цэлым нам трэба сур`ёзна рэвізаваць работу Акадэміі навук. Хоць гэта няпроста. Там сапраўды разумныя, таленавітыя людзі сабраны. І паглядзець па асноўных напрамках, як працуе Акадэмія навук, як выкананы прынятыя намі рашэнні", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што вырашыў асабіста азнаёміцца з развіццём электратранспарту. "Хацелася б убачыць, наколькі вы рушылі наперад і наколькі словы адпавядаюць справам", - заявіў беларускі лідар.

Ён звярнуў увагу, што сярод пераваг гэтага напрамку - чаканы прафіцыт электраэнергіі ў краіне і экалагічнасць.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў наступнай пяцігодцы асабліва актыўна трэба падключаць навуку да развіцця краіны, улічваючы ўсё большы ўзровень тэхналагічнай канкурэнцыі ў свеце. "Нам у гэтай жорсткай барацьбе давядзецца выстаяць, каб людзьмі звацца і не страціць той кавалачак зямлі, на якім жывём", - сказаў Прэзідэнт.

5 мая 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/413/53323
Текущая дата: 18.11.2024