Белорусский портал в Казахстане

У Беларусь за тры гады паступіла замежнай бязвыплатнай дапамогі на $238 млн



Аб гэтым паведаміў дырэктар Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Ігар Кудрэвіч 30 красавіка на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях паступлення і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі.

У праекце дэкрэта аб замежнай бязвыплатнай дапамозе, які вынесены для абмеркавання, знайшлі адлюстраванне ўсе без выключэння даручэнні Прэзідэнта па змяненні парадку рэгістрацыі замежнай бязвыплатнай дапамогі, вызвалення ад падаткаў, збораў, пошлін.

Кіраўнік дэпартамента праінфармаваў, што за бягучы перыяд 2020 года паступіла $19,8 млн.

У прэс-службе беларускага лідара растлумачылі, што замежная бязвыплатная дапамога, якую атрымліваюць грамадскія арганізацыі, як правіла, выкарыстоўваецца на фінансаванне будаўніцтва, тэхнічнага аснашчэння, рэканструкцыі сацыяльных аб`ектаў, устаноў аховы здароўя і адукацыі. Высокі ўзровень інтарэсу донараў прасочваецца адносна сацыяльнай падтрымкі малазабяспечаных грамадзян, былых вязняў, бежанцаў, ветэранаў і інвалідаў, дзяцей.

Пры гэтым максімальны аб`ём паступленняў прыпадае на арганізацыі сталіцы і Мінскай вобласці. Больш як 30 працэнтаў дапамогі накіроўваецца ў іншыя рэгіёны краіны, у першую чаргу пацярпелыя ад чарнобыльскай катастрофы, Гомельскую і Магілёўскую вобласці.

30 красавіка 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/414/53202
Текущая дата: 18.11.2024