Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 3 мая ў Беларусі зарэгістравана 16705 (+877 ) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, што складае 8,1% ад колькасці праведзеных тэстаў.
Усяго праведзена 204 239 тэстаў на каранавірус.
3196 (+79) чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памерлі 99 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Сёння Аляксандр Лукашэнка на нарадзе падкрэсліў важнасць звярнуць увагу на лячэнне пнеўманій ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі, якая складваецца.
«Аналізуючы ўсю сітуацыю, нам асаблівую ўвагу, што мы сёння і робім, трэба звярнуць на пнеўманіі. У нас назіраецца (няхай на 40-50 чалавек за 4 месяцы) прырост пнеўманій да ўзроўню мінулага года. Так, гэта проста мізэр пры нашай сістэме аховы здароўя , але пнеўманіі крыху падраслі. Думаю, па годзе гэтая сітуацыя выраўнуецца і гэтак далей. І мы бачым, што галоўнае для нас сёння — гэта лячэнне людзей — пнеўманіі. Прашу гэта мець на ўвазе. Для мяне гэта пытанне нумар адзін. І я вельмі сур’ёзна кантралюю гэтыя працэсы», — заявіў кіраўнік дзяржавы.
«Лекаў, як мне міністр дакладвае і не толькі, у нас хапае. Прытым для лячэння самымі сучаснымі новымі спосабамі», — заявіў Прэзідэнт.
Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі занятыя ўсяго 10 % апаратаў ШВЛ ад тых, што маюцца ў наяўнасці.
У Беларусі для тых, хто захварэў на каранавірус, выдзелена 18,6 тысяч ложкаў. На сёння занята ўжо больш 12,5 тыс., паведамілі ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Вядома, што ўсяго ў Беларусі каля 80 тыс. ложкаў, 2, 257 апаратаў ШВЛ і ёсць рэзервовы парк з наркозна-дыхальным абсталяваннем, якое можна задзейнічаць для дапамогі хворым на каранавірус. Па дадзеных канала, цяпер у Віцебску на ШВЛ знаходзіцца 25 чалавек.
Звязда, 3 траўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/414/53249
Текущая дата: 18.11.2024