Белорусский портал в Казахстане

У Столінскім раёне сутыкнуліся 88-гадовы бяспраўнік за рулём мапеда і 20-гадовы кіроўца легкавушкі



Дарожная аварыя адбылася сёння каля 6:50 раніцы, паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі: 88-гадовы жыхар Давыд-Гарадка, кіруючы мапедам "Альфа ZS50F", рухаўся па вуліцы Астроўскага ў Давыд-Гарадку. Пры перасячэнні дарогі Н-606 не саступіў дарогу і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем "Фольксваген Джэта", які рухаўся па галоўнай дарозе, пад кіраваннем 20-гадовага жыхара Століна.

У выніку ДТЗ вадзіцель мапеда з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Устаноўлена, што вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі "АМ" ў пенсіянера адсутнічае.

Праводзіцца праверка.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да кіроўцаў мотатранспарта і нагадвае ім, што кіраваць сваімі транспартнымі сродкамі неабходна толькі пры наяўнасці права кіравання адпаведнай катэгорыі і ў моташлемах. Акрамя таго, шлем павінен быць і на пасажыры: матацыкла або скутэра.

Звязда, 29 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/415/53222
Текущая дата: 18.11.2024