Аб гэтым паведамляе Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У ноч на 26 красавіка ў Мінску прызямліўся самалёт з вельмі важным для Беларусі гуманітарным грузам.
Груз суправаджала ў Беларусь каманда ратавальнікаў на чале з намеснікам міністра МНС Анатолем Даўгалеўцам.
Груз сабралі для беларускіх устаноў аховы здароўя беларускія і кітайскія прадпрыемствы і арганізацыі. Так, кампанія Wargaming паставіла 700 тыс. медыцынскіх хірургічных масак-рэспіратараў KN95, якія атрымаюць медыкі ва ўсіх абласцях краіны.
Медыкаменты, якія даставілі сёння, былі выбраны ў адпаведнасці з патрабаваннямі. Так, у Мінск прыбылі ўпакоўкі процівіруснага сродку "Фавіпіравір", які даказаў сваю эфектыўнасць у лячэнні COVID-19. Гэты прэпарат, а таксама 200 тыс. рэспіратараў і рэагенты для 9,6 тыс. тэстаў перададзены Міністэрству аховы здароўя кампаніяй "Энерга-Оіл".
Работы па фармаванні і адпраўцы дапамогі вяліся ў цесным супрацоўніцтве ўрада, міністэрстваў абароны, аховы здароўя, замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях. Вага грузу - больш за 50 т.
Па традыцыі ў разгрузцы грузу з Пекіна прынялі ўдзел курсанты УГА МНС. Заказчыкам медыцынскай партыі з Кітая выступае МНС Беларусі, арганізатарам яе атрымання ў КНР - МЗС. Міністэрства транспарту і камунікацый упаўнаважана забяспечыць дастаўку і суправаджэнне грузу ў краіну.
Як паведамляе сайт МНС Рэспублікі Беларусь, палёт прайшоў у штатным рэжыме.
У аэрапорце Пекіна мясцовымі службамі была арганізавана пагрузка. Мытны і пагранічны камітэты Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў нашай краіны аказалі максімальнае садзейнічанне ў вырашэнні ўсіх пытанняў.
Груз будзе неадкладна перададзены Міністэрству аховы здароўя.
Нагадаем, што Беларусь стала першай краінай у свеце, якая аказала гуманітарную дапамогу КНР.
26 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
26 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/416/53076
Текущая дата: 18.11.2024