Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 26 красавіка ў Беларусі зарэгістраваны 10 463 выпадкі (+873 за суткі) заражэння каранавірусам.
Памерлі 72 пацыента з шэрагам хранічных хвароб.
Праведзена 147 525 тэстаў на каранавірус.
1695 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
На брыфінгу 24 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан заявіла, што сітуацыя па-ранейшаму застаецца кантраляванай. Паводле яе слоў, у 85-87% выпадкаў захворванне працякае ў бессімптомнай і лёгкай формах. Богдан адзначыла, што міністэрства аховы здароўя паставіла задачу максімальна выяўляць і папераджаць захворванне — усе пнеўманіі сёння расцэньваюцца як каранавірусныя.
Прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя заклікаюць беларусаў на вялікія выхадныя заставацца дома, каб праз тыдзень не атрымаць імклівага росту захваральнасці.
Звязда, 26 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/416/53083
Текущая дата: 18.11.2024