Медыкі будуць атрымліваць з адмысловага прафсаюзнага фонду страхавання ад 600 да 5 тысяч рублёў. Пра гэта 26 красавіка паведаміла намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч.
Па словах намесніка старшыні ФПБ, было прынята рашэнне, што з фонду медыкі будуць атрымліваць ад Br600 да Br5 тыс. Гэта тычыцца не толькі ўрачоў, якія непасрэдна працуюць з хворымі на каранавірусную інфекцыю, але і сярэдняга медперсаналу, кіроўцаў хуткай дапамогі і іншых.
"Хто сыходзіць на бальнічны з-за таго, што ён заразіўся коронавирусом, выконваючы свае прафесійныя абавязкі, будзе атрымліваць Br600 з гэтага фонду", - прывяла прыклад Алена Манкевіч.
"Каля 15 тысяч рублёў ужо выплачана з гэтага фонду. На сённяшні дзень там сакумулявана 520 тысяч", - распавяла намеснік старшыні ФПБ.
Дапамогу медыкам будуць аказваць і прафсаюзныя арганізацыі аховы здароўя. Яны накіруюць каля 200 рублёў тым медыкам, якія будуць знаходзіцца на бальнічным да 21 дня і тым, хто перанясе каранавірус ў больш лёгкай форме.
Звязда, 27 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/416/53126
Текущая дата: 18.11.2024