Прэзідэнт 23 красавіка правёў нараду аб першачарговых мерах па забеспячэнню ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі.
Для барацьбы з новай інфекцыяй краіна задзейнічала ўсе неабходныя рэсурсы, але рэагуе адэкватна, «без надзвычайшчыны і празмернасці». Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўчора прыслаў Прэзідэнту пісьмо, дзе падзякаваў краіне за прынятыя меры і парэкамендаваў яшчэ пэўныя меры.
«Але мы, мабыць, з вамі лепш ведаем, што рабіць у нашай краіне, але тым не менш прыслухоўваемся да парад спецыялістаў. Мы значна больш (і гэта адзначае СААЗ) пачалі тэставаць насельніцтва», — сказаў кіраўнік дзяржавы сёння падчас нарады аб першачарговых мерах па забеспячэнню ўстойлівай работы эканомікі і сацыяльнай сферы ва ўмовах сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі.
Але, на яго погляд, трэба не толькі разглядаць аб’ёмы тэставання і хворых на каранавірус, якія выяўляюцца, самае галоўнае пытанне — захаванне прымальнай загрузкі сістэмы аховы здароўя, не перагрузіць яе, каб яна не пала па прыкладу іншых краін.
«Пакуль у нас гэта атрымліваецца. І дай Бог нам прайсці такімі тэмпамі, выйсці, як спецыялісты кажуць, на гэта плато і зваліцца ўніз па захваральнасці нашага насельніцтва», — мяркуе Прэзідэнт і адразу звяртае ўвагу, што медпрацаўнікам неабходна сканцэнтраваць увагу на лячэнні пнеўмахворых, таму што «любая пнеўманія можа ператварыцца ці абцяжарыцца кавідам».
Пры гэтым трэба памятаць і аб другіх хворых, з менш небяспечнымі хваробамі: дыхавіцай, сардэчна-сасудзістымі, анкалагічнымі, лічыць кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым трэба памятаць і аб другіх хворых, з менш небяспечнымі хваробамі: дыхавіцай, сардэчна-сасудзістымі, анкалагічнымі, лічыць кіраўнік дзяржавы.
«Я не хачу паўтарацца, але падкрэслю галоўнае: у Беларусі няма ніводна памерлага чыста ад каранавіруса чалавека», — сцвярждае Аляксандр Лукашэнка, што ў кожнага памерлага каранавірус дапаўняецца доўгім спісам хвароб.
З гэтай нагоды ён звяртае ўвагу — пасля пандэміі трэба будзе вярнуцца да пытання ладу жыцця нашых людзей.
Меры, якiя прапанаваны СААЗ, Прэзідэнт дае загад вывучыць. Нарошчваецца патэнцыял устаноў аховы здароўя, магутнасцяў па вытворчасці айчынных прэпаратаў і тавараў медыцынскага прызначэння.
«Але калі яны прапануюць амаль да каменданцкай гадзіны ўвесці... Слухайце, я яшчэ раз падкрэсліваю, неабходна будзе — увядзем і каменданцкую гадзіну. Трэба — ізалюем гарады, пасёлкі і вёскі, але ці стаіць сёння такая праблема перад краінай? Не. Таму мы не адмахваемся ад рэкамендацый. Але павінны з комплексам рэкамендацый, нашага досведу дзейнічаць адпаведна», — працягнуў Прэзідэнт.
Марыя Дадалка
Звязда, 23 красавіка 2020
Звязда, 23 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/418/53012
Текущая дата: 18.11.2024