Аб гэтым гаворыцца на сайце ведамства.
У выніку працы, праведзенай Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, і ў адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства ўнутраных спраў Міністэрства інфармацыі за мінулы тыдзень прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 66 інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.
Таксама было прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу pravda-sotrudnikov.com за невыкананне ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу патрабаванняў Міністэрства інфармацыі аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб сродках масавай інфармацыі.
Звязда, 20 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/419/52920
Текущая дата: 18.11.2024