Белорусский портал в Казахстане

У Расіі колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам, перавысіла 10 тысяч чалавек



Пра гэта паведамляе аператыўны штаб па барацьбе з распаўсюджваннем новай каранавіруснай інфекцыі.

Колькасць выпадкаў заражэння новай каранавіруснай інфекцыяй у Расіі вырасла за апошнія суткі на 1459 і дасягнула 10 131 у 81 рэгіёне. Выздаравелі 698 чалавек, 76 памерлі, 

Новыя 857 выпадкаў заражэння каранавірусам зафіксаваныя ў Маскве, усяго там 6698 заражаных.

Звязда, 9 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/424/52601
Текущая дата: 18.11.2024