Мінімальная заработная плата (МЗП) і грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за сакавік 2020 года не індэксуюцца, паведамляе сайт Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Як растлумачылі ў Мінпрацы, у адпаведнасці з законам "Аб індэксацыі грашовых даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі" індэксацыя ўяўляе сабой карэкціроўку велічыні не маючых аднаразовага характару даходаў фізічных асоб з бюджэтных крыніц у мэтах частковай кампенсацыі страт, выкліканых інфляцыяй, і праводзіцца ў выпадку перавышэння пяціпрацэнтнага парога індэксам спажывецкіх цэн, вылічаным нарастаючым вынікам з моманту іх папярэдняй індэксацыі (перагляду памераў даходаў).
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн за сакавік 2020 года да лютага 2020 года склаў 100,9%, да студзеня гэтага года - 101,9%. Ён не перавысіў пяціпрацэнтнага парога да студзеня 2020 году - месяцу перагляду базавай велічыні і базавай стаўкі. Таму грашовыя даходы, устаноўленыя ад базавай велічыні і базавай стаўкі, за сакавік 2020 года не індэксуюцца. І паколькі бюджэт пражытачнага мінімуму перагледжаны з 1 лютага гэтага года, грашовыя даходы, устаноўленыя ад гэтага сацыяльнага нарматыву, індэксацыі за сакавік таксама не падлягаюць.
Мінімальная заработная плата з 1 студзеня 2020 года была ўстаноўлена ў памеры Br375 пастановай Савета Міністраў ад 29 жніўня 2019 года №582 і не індэксуецца.
Насельніцтву, якое атрымлівае даходы на тэрыторыі Беларусі з іншых крыніцаў, кампенсацыя стратаў ад інфляцыі ажыццяўляецца па падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі (пагадненнямі).
Звязда, 10 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/424/52676
Текущая дата: 18.11.2024