За суткі ў краіне адбылося больш за 50 лясных пажараў, паведамілі ў Мінлясгасе.
Часовыя абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў Брагінскім, Нараўлянскім, Ельскім, Лельчыцкім, Мазырскім, Петрыкаўскім, Жыткавіцкім, Рэчыцкім, Веткаўскім, Жлобінскім, Столінскім, Пінскім, Брэсцкім, Камянецкім, Салігорскім раёнах.
Чакаецца, што ў хуткім часе наведванне лясоў можа быць абмежавана і ў іншых паўднёвых рэгіёнах краіны.
Толькі за суткі ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 52 пажары. Агульная плошча ўзгаранняў склала 155,9 гектара. З пачатку года ў лясах зафіксавана ўжо 270 узгаранняў. Агульная плошча ачагоў перавысіла 700 гектараў.
Сяргей Расолька
Звязда, 8 красавіка 2020
Звязда, 8 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/425/52585
Текущая дата: 18.11.2024