У Беларусі па стане на 9 красавіка праведзена больш як 49 тыс. тэстаў на каранавірусную інфекцыю, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
"За суткі ў краіне праводзіцца амаль 3 тыс. тэстаў", - праінфармавалі ў прэс-службе. Пры гэтым, як адзначаюць спецыялісты Інстытута Роберта Коха (Федэральны інстытут Германіі па вывучэнні інфекцыйных захворванняў і непераносных хвароб), рост колькасці дадатных вынікаў прапарцыянальны павелічэнню колькасці праведзеных тэстаў. У правядзенні тэставання задзейнічана 14 лабараторый.
На стацыянарным лячэнні знаходзіцца 1331 чалавек. У большай часткі пацыентаў захворванне праходзіць у лёгкай або сярэдняй форме. 55 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, праведзены медыцынскія кансіліумы з удзелам вядучых інфекцыяністаў і анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў.
Пасля праходжання лячэння паправіліся 139 чалавек.
За ўвесь перыяд правядзення тэст-даследаванняў на COVID-19 зафіксавана 16 смярцей.
"У асноўным гэта пацыенты, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі ўскладнены каранавіруснай інфекцыяй", - адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
9 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
"У асноўным гэта пацыенты, у якіх шматлікія хранічныя захворванні былі ўскладнены каранавіруснай інфекцыяй", - адзначылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
9 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/425/52669
Текущая дата: 18.11.2024