Белорусский портал в Казахстане

Прафілактычная акцыя “Дом без гвалту” пройдзе з 13 па 24 красавіка



Пра гэта паведамляе сайт УУС Гомельскага аблвыканкама.

Мэта мерапрыемства - прыцягненне шырокіх пластоў насельніцтва да аказання дапамогі і садзейнічання дзяржаўным органам у вырашэнні праблем бытавога гвалту і сямейнага дабрабыту.

Хатні гвалт адбываецца за зачыненымі дзвярыма, але ён, несумненна, з`яўляецца праблемай усяго грамадства. Гвалт у сям`і - найбольш распаўсюджаная форма гвалту ў адносінах да жанчын.

Паводле даследаванняў, праведзеным у шэрагу краін Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, да 70 працэнтаў прадастаўніц слабага полу хоць бы раз у жыцці падвяргаліся фізічнаму гвалту з боку свайго інтымнага партнёра або мужа. Многія жанчыны здзяйсняюць грубую памылку, калі пасля першага або другога сямейнага скандалу, які завяршыўся рукапрыкладствам з боку мужа-агрэсара, не надаюць гэтаму значэння і не звяртаюцца па дапамогу да спецыялістаў. Памятаеце: у 95 працэнтаў выпадкаў, калі гвалт ужо меў месца, ён паўторыцца.

Патэлефанаваўшы па тэлефоне гарачай лініі 8-801-100-88-01 (з 8.00 да 20.00), можна атрымаць юрыдычную кансультацыю (з 8.00 да 13.00) і псіхалагічную дапамогу (з 13.00 да 20.00). Званок па Рэспубліцы Беларусь са стацыянарнага тэлефона бясплатны і ананімны.

Сяргей Расолька
Звязда, 5 красавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/427/52494
Текущая дата: 18.11.2024