Сусветны тыдзень iмунiзацыi сёлета пройдзе з 24 да 30 красавiка пад лозунгам #Vaccines Work for AN# — «За агульны доступ да эфектыўных вакцын».
Урач-педыятр, загадчык 3-га педыятрычнага аддзялення 3-й гарадской дзiцячай клiнiчнай палiклiнiкi Мiнска Людмiла Кiпцэвiч расказала, чаму iмунiзацыя дагэтуль застаецца самай паспяховай мерай аховы здароўя, якая выратоўвае мiльёны жыццяў.
— Як вядома, хваробу лягчэй прадухiлiць, чым лячыць, i гэта аксiёма. Але ў наша «прасунутае» стагоддзе знаходзяцца людзi, якiя скептычна ставяцца да iмунiзацыi. Пра гэта сведчыць i пэўная колькасць бацькоў, якiя адмаўляюцца ад правядзення прафiлактычных прышчэпак сваiм дзецям. Iнакш як дрэннай iнфармаванасцю, а таксама бесклапотнасцю гэта растлумачыць немагчыма, — кажа Людмiла Iванаўна. — Бо iмунiзацыя дае кожнаму дзiцяцi шанц на здаровае жыццё з першых дзён да сталага веку.
У нашай краiне, як i ў многiх iншых, планавая iмунiзацыя праводзiцца згодна з Нацыянальным календаром прафiлактычных прышчэпак (апошняя рэдакцыя — пастанова Мiнiстэрства аховы здароўя ад 17.05.2018 г. № 42 «Аб прафiлактычных прышчэпках»). У яго ўключана вакцынацыя ад асноўных iнфекцыйных хвароб, якiя з`яўляюцца найбольш небяспечнымi для чалавека.
— Калi ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя дзецi памiралi цi станавiлiся iнвалiдамi пасля перанесенага полiямiэлiту, то ў цяперашнi час у нашай краiне дзякуючы iмунiзацыi рэгiструюцца адзiнкавыя завозныя выпадкi гэтай iнфекцыi.
А такiя грозныя хваробы, як слупняк i дыфтэрыя, апошнiя гады ўвогуле ў нас не сустракаюцца, — нагадвае ўрач-педыятр. — Дзякуючы iмунiзацыi рэзка скарацiлася захваральнасць на гепатыты А i В.
Людмiла Кiпцэвiч кажа, што было б выдатна, калi б з`явiлiся вакцыны супраць ВIЧ i гепатыту С — яны сталi б заменай доўгай тэрапii i змаглi б абаранiць чалавека ад гэтых смяротна небяспечных захворванняў. Аднак у сувязi з высокай мутацыяй (зменлiвасцю) гэтых вiрусаў прафiлактычных прышчэпак ад iх пакуль няма.
— Сёння ўжо не стаiць пытанне, цi варта прышчапляцца ад адру, бо усё расставiла на месцы нядаўняя эпiдэмiя гэтай iнфекцыi ў Еўропе i блiжнiм замежжы, у прыватнасцi ва Украiне, — кажа ўрач.
Нагадаем, што на адзёр у 2018 годзе па ўсiм свеце захварэла 353 тысячы чалавек, а ў 2019-м — 429 тысяч. У нашай краiне захварэў усяго 201 чалавек, i медыкi тлумачаць такую лiчбу высокiм ахопам прышчэпкамi супраць адру. Для дзiцячага насельнiцтва ён складае 97 %.
— Нават такiя iнфекцыi, як краснуха i эпiдэмiчны паратыт, якiя не заўсёды працякаюць цяжка, могуць прыводзiць да цяжкiх незваротных наступстваў. Пры захворваннi на краснуху цяжарнай жанчыны вельмi высокая рызыка выродлiвасцi цi мёртванароджання плоду. А хлопчык, якi перанёс эпiдэмiчны паратыт, можа назаўсёды застацца бясплодны, — звяртае ўвагу Людмiла Кiпцэвiч.
Цяпер бацькi могуць прышчапiць сваiх дзяцей ад асноўных узбуджальнiкаў, якiя выклiкаюць пнеўманiю, а таксама супраць такой небяспечнай iнфекцыi, як менiнгакокавы менiнгiт.
З 2012 года ў Нацыянальны каляндар прафiлактычных прышчэпак уключана вакцынацыя супраць грыпу, якi адносiцца да найбольш распаўсюджаных i небяспечных сваiмi ўскладненнямi iнфекцый. У нас у краiне зарэгiстраваны i прысутнiчае ў аптэчнай сетцы толькi адзiн прэпарат для лячэння яго цяжкiх формаў — асельтамiвiр.
Прычым прымаць яго варта не пазней чым праз 72 гадзiны ад пачатку хваробы, а яшчэ лепш — у першыя суткi. Далей яго эфектыўнасць знiжаецца. А ўскладненнi грыпу часам выклiкаюць нават смерць — дастаткова згадаць пандэмiю грыпу 2009 года.
Прычым прымаць яго варта не пазней чым праз 72 гадзiны ад пачатку хваробы, а яшчэ лепш — у першыя суткi. Далей яго эфектыўнасць знiжаецца. А ўскладненнi грыпу часам выклiкаюць нават смерць — дастаткова згадаць пандэмiю грыпу 2009 года.
— З той пары, дарэчы, прыхiльнiкаў вакцынацыi супраць грыпу з кожным годам становiцца больш. У дзiцячых калектывах — школах i садках — колькасць прышчэпленых цяпер дасягае 50—60 %. Эфектыўнасць вакцынацыi складана пераацанiць: амаль усе выпадкi захворванняў на грып у апошнiя гады — у непрышчэпленых, i толькi ў iх развiваюцца постгрыпозныя ўскладненнi, — прыводзiць звесткi Людмiла Кiпцэвiч. — Таму калi мы хочам, каб нашы дзецi раслi ў бяспецы i былi здаровыя, парада адна — прышчапляцца.
Аўтар: Алена Кравец
Звязда, 1 красавика 2020
Звязда, 1 красавика 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/429/52396
Текущая дата: 18.11.2024