Вы ходзіце на працу ці перайшлі на "удаленку"? Чаго вам больш не хапае - кафэ або кінатэатраў? Месэнджары могуць замяніць жывую чалавечую вечарыну? Глядзіце на відэа, як беларусы адказваюць на пытанні пра выдаленую працу і самакаранцін.
Пакуль многія анлайн-кінатэатры, курсы і іншыя сэрвісы адкрываюць бясплатны доступ да сваіх падпісак для тых, хто добраахвотна самаізаляваўся, а інтэрнэт напаўняецца мемамі на тэму выдаленай працы, беларусы працягваюць гуляць па гандлёвых цэнтрах і кафэ.
"Каранцін? Але мне трэба ў гандлёвы цэнтр!" - прыкладна так можна абагульніць адказы некаторых суразмоўцаў на пытанне аб самакаранціне.
Кампанія з трох працаўнікоў IT-сферы наперабой расхвальвала плюсы каранціну. Праўда, іншых змен, акрамя выдаленай працы, яны ў жыццё не прыўносілі і пасля размовы з карэспандэнтамі адправіліся ў гандлёвы цэнтр.
Хтосьці прызнае - ад паходаў у крамы не адмовіўся, але ў кафэ і рэстараны імкнецца не хадзіць, калі вельмі хочацца сушы або піцу, заказвае на дом.
А хтосьці нават не можа ўспомніць, калі ў апошні раз быў у кіно! Ратуюць падпіскі на анлайн-кінатэатры.
Але некаторыя суразмоўцы шчыра прызнаюцца - каронавірус асабліва на лад жыцця не паўплываў. Глядзіце на відэа, што беларусы думаюць пра неаб`яўлены каранцін і спробы самаізаляцыі.
Sputnik, 27 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/431/52306
Текущая дата: 18.11.2024