У разгар акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» Рэспубліканскі цэнтр прапаганды МНС сумесна з двума сталічнымі радыёстанцыямі падрыхтавалі тэматычны тыдзень бяспекі.
Як паведамляе сайт міністэрства, штодня з панядзелка, 23 сакавіка, па пятніцу, 27 сакавіка, з 11.00 да 15.00 вядучыя «Пілот-FM» у фармаце віктарыны будуць задаваць слухачам пытанні па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Шчасліўчыкі змогуць атрымаць карысныя гаджэты ад ратавальнікаў.
А на «Цэнтр FM» з 23 па 29 сакавіка ў 7.55 раніцы слухачоў чакае займальная гульня ў рамках рубрыкі «Фотапаляванне». Сутнасць яе складаецца ў тым, што вядучыя будуць загадваць прадмет, звязаны з пажарнай бяспекай, і размяшчаць фрагмент яго выявы ў Instagram Stories акаўнта радыёстанцыі. Удзельнікі павінны будуць пакінуць каментар са сваім меркаваннем, што гэта за прадмет. Увечары пераможцу сярод правільна адказаўшых вызначаць выпадковым чынам.
Сяргей Расолька
Звязда, 23 сакавіка 2020
Звязда, 23 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/432/52189
Текущая дата: 18.11.2024