Белорусский портал в Казахстане

У Калінкавіцкім раёне выяўлена больш за 1,5 тоны вадкасці з утрыманнем спірту



Пра гэта паведамляе МУС.

Супрацоўнікамі ДАІ і БЭЗ Калінкавіцкага РАУС у лясным масіве раёна выяўлена звыш за 160 палімерных каністраў ёмістасцю па 10 літраў. Унутры кожнай змяшчалася вадкасць з характэрным пахам этылавага спірту.

Агульны аб`ём склаў 1690 літраў. Гэтая вадкасць накіравана на экспертызу.

Праводзяцца мерапрыемствы па высвятленні абставінаў з`яўлення каністраў ў лясным масіве.

Звязда, 17 сакавіка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/433/52069
Текущая дата: 18.11.2024