Па выніках мінулага года амаль у 10 % беларусаў, а гэта каля мільёна чалавек, выяўлены эндакрынныя паталогіі. На першым месцы ў гэтым спісе цукровы дыябет, прычым другога тыпу. Вялікую частку займае паталогія шчытападобнай залозы.
— У Беларусі зафіксавана 370 тысяч выпадкаў цукровага дыябету, прычым 335 тысяч прыпадае на дыябет другога тыпу, і да 400 тысяч выпадкаў паталогій шчытападобнай залозы. Астатнія 150 тысяч выпадкаў адносяцца да іншых эндакрынных паталогій, — расказала галоўны ўрач Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Наталля Карловіч.
Яна адзначыла, што эндакрынныя паталогіі можна падзяліць на дзве катэгорыі. У выпадку першаснай паталогіі, да якой ёсць генетычная схільнасць, праводзіць прафілактыку крайне складана і нават немагчыма (напрыклад, дыябет першага тыпу, паталогіі шчытападобнай залозы). Развіццё другасных (сярод іх дыябет другога тыпу) можна спыніць пры дапамозе прафілактычных мер і здаровага ладу жыцця.
Аўтар: Алена Кравец
Звязда, 11 сакавіка 2020
Звязда, 11 сакавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/435/52040
Текущая дата: 18.11.2024