Новаўвядзенні агучыў Аляксандр Корбут, намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Да 2022 года плануецца цалкам закрыць усе міні-палігоны, бо яны не адпавядаюць ні эканамічным, ні экалагічным патрабаванням. На змену ім пабудуюць 30 рэгіянальных палігонаў. А з 1 студзеня 2021-га ў краіне забароняць выкарыстанне ў аб`ектах грамадскага харчавання аднаразовых пластыкавых кубкаў, талерак, стаканаў, палачак для размешвання напояў і кантэйнераў для захоўвання прадуктаў.
У межах рэалізацыі мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі летась было рэкультывавана 345 выведзеных з эксплуатацыі аб`ектаў захавання і 206 адпрацаваных унутрыгаспадарчых кар`ераў. Знесена 427 нягодных для эксплуатацыі будынкаў сельскагаспадарчага прызначэння. У абарот уведзена 18 тысяч гектараў зямлі. У выніку мерапрыемстваў па знішчэнні баршчэўніку яго колькасць зменшылася на 25 % (ад інвазіўнай расліны вызвалена каля 900 гектараў).
Пазбавіліся ад 12,5 тысячы несанкцыянаваных звалак на тэрыторыі краіны. 2000 вінаватых асоб прыцягнуты да адказнасці на суму 605 тысяч рублёў.
— На палігонах нам удалося арганізаваць улік захаванняў адходаў, у тым ліку дзесьці ўжо поўнасцю (у тонах), аднак на міні-палігонах такога ўліку няма, што адбіваецца на агульнай статыстыцы цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА), — заўважыў Аляксандр Корбут. — Летась аб`ём выбраных з адходаў другасных матэрыяльных рэсурсаў склаў каля 23 %. За дзесяць гадоў ён такім чынам павялічыўся на 12 %.
Неабходны кардынальныя рашэнні, бо большую частку адходаў усё ж закопваюць у зямлю. Нават у Брэсце, дзе ёсць смеццеперапрацоўчы завод і дзе ўжо пачалі вымаць з адходаў арганіку, каля 45 % смецця ўсё роўна адпраўляецца на палігон. Каб вывозіць на звалкі менш адходаў, неабходна будаўніцтва смеццеспальваючых заводаў, у тым ліку ў райцэнтрах.
Штогод у Беларусі вырабляецца 280 тысяч тон палімерных адходаў, з якіх 140 тысяч — упакоўка. Пры гэтым асобна сабрана летась было толькі 97 тысяч тон, а 65 % адходаў пахавалі на палігонах.
Краіне патрэбна 200 мільёнаў адзінак аднаразовага посуду штогод. З іх 70 мільёнаў кубачкаў, 23 мільёны лыжак, 20 мільёнаў відэльцаў і 19 мільёнаў нажоў.
Краіне патрэбна 200 мільёнаў адзінак аднаразовага посуду штогод. З іх 70 мільёнаў кубачкаў, 23 мільёны лыжак, 20 мільёнаў відэльцаў і 19 мільёнаў нажоў.
Прадпрыемствы канцэрна «Беллеспаперапрам» ужо сёння вырабляюць бяспечную біяраскладальную прадукцыю: папяровыя пакеты, латкі для яек і іншае. Сярэдні і малы бізнес павінен прапанаваць свае паслугі, каб нарасціць аб`ёмы такіх вырабаў, упэўнены намеснік міністра.
Ірына Сідарок
Звязда, 21 лютага 2020
Звязда, 21 лютага 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/438/51800
Текущая дата: 17.11.2024