Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Згодна са справаздачнымі данымі за мінулы год, сярэдняя цана квадратнага метра жылля з дзяржаўнай падтрымкай (без індывідуальных забудоўшчыкаў) склала Br926 пры зададзеным параметры Br1020, пры гэтым сярэднямесячная заработная плата па рэспубліцы за гэты перыяд была Br1090,9. Такім чынам, забяспечана перавышэнне сярэднямесячнай зарплаты па краіне над коштам аднаго квадратнага метра жылля з дзяржпадтрымкай, а каэфіцыент суадносін гэтых паказчыкаў за 2019 год склаў 0,85, адзначылі ў ведамстве.
Усяго ў мінулым годзе ў Беларусі было пабудавана 4061,95 тыс. кв. м жылля за кошт усіх крыніц фінансавання, або 101,5 працэнта да гадавога задання. З выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 1165 тыс. кв. м жылля (109,9 працэнта да гадавога задання).
Таксама ў прэс-службе Мінбудархітэктуры паведамілі, што больш як 10,3 тыс. кватэр было пабудавана ў мінулым годзе для шматдзетных сем`яў, 246 сем`яў палепшылі жыллёвыя ўмовы шляхам куплі жылля і 118 сем`яў - шляхам рэканструкцыі.
7 лютага 2020, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
7 лютага 2020, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/440/51639
Текущая дата: 17.11.2024