Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці, паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
"30 студзеня па распараджэнні міністра абароны пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба - першага намесніка міністра абароны пачалася комплексная праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, - праінфармавалі ў ведамстве. - Галоўнай мэтай праверкі з`яўляецца вызначэнне здольнасці органаў ваеннага кіравання, камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі, а для воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл - гатоўнасць выконваць задачы па прызначэнні ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі".
Дзеянні войскаў пройдуць на палігонах і асобных участках мясцовасці. Улічваючы спецыфіку выконваемых задач, войскам давядзецца дзейнічаць у розных умовах - пераадольваць водныя перашкоды, адпрацоўваць вучэбна-баявыя задачы днём і ноччу як у лясных масівах, так і ў населеных пунктах.
Пільная ўвага будзе ўдзелена стану тэхнікі і ўзбраення, а таксама рабоце забяспечвальных сістэм.
Вынікі праверкі будуць прааналізаваны і выкарыстаны ў далейшай падрыхтоўцы Узброеных Сіл.
30 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
30 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/442/51560
Текущая дата: 17.11.2024