Такая інфармацыя размешчана на сайце Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.
У прыватнасці, з 24 студзеня ўводзяцца абмежаванні на ўвоз у краіну авечак і коз з Пскоўскай вобласці Расіі. Паводле інфармацыі Сусветнай арганізацыі па ахове здароўя жывёл, у гэтым рэгіёне зарэгістраваны выпадак захворвання ўспрымальных відаў жывёл на воспу авечак і коз (асабліва небяспечная высокакантагіёзная хвароба).
Абмежаванні датычацца паставак забойных, племянных і свойскіх авечак і коз, успрымальных да захворвання дзікіх жывёл, заапаркавых і цыркавых дробных парнакапытных (авечкі, козы, ламы, туры, муфлоны, казярогі, казулі), малака і малочнай прадукцыі ад гэтых жывёл, скураной, рогакапытнай, смушкавай сыравіны, воўны, казінага пуху, кармавых дабавак і інш. Прыпыняецца дзеянне раней выдадзеных дазволаў на ўвоз названых тавараў з Пскоўскай вобласці.
Таксама з 24 студзеня Беларусь абмяжоўвае пастаўкі птушкі з асобных рэгіёнаў Славакіі, Украіны, Венгрыі, Чэхіі і Польшчы, на тэрыторыі якіх зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып. Часовыя абмежаванні ўводзяцца на ўвоз жывой птушкі, інкубацыйных яек, дзікіх, заапаркавых і цыркавых успрымальных жывёл, мяса птушкі, яечнага парашку, меланжу, альбуміну і іншых харчовых прадуктаў перапрацоўкі курыных яек, пуху і пер`я, паляўнічых трафеяў (птушыная дзічына), іншай прадукцыі.
Акрамя таго, прыпыняюцца ўсе раней выдадзеныя дазволы на ўвоз вышэйназваных тавараў, за выключэннем тых, што выдаваліся на пастаўкі шротаў, якія прайшлі тэрмаапрацоўку ў працэсе вытворчасці, выкарыстоўваюцца для вырабу камбікармоў для жывёл і каштоўных відаў рыб.
У Дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча інфармуюць аб неабходнасці прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны птушкагадоўчых аб`ектаў усіх форм уласнасці.
24 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
24 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/443/51473
Текущая дата: 17.11.2024