Фізічным асобам у гэтым годзе трэба падаць падатковую дэкларацыю па падаходным падатку за 2019-ы не пазней за 31 сакавіка, паведамілі ў Міністэрстве па падатках і зборах.
Хто абавязаны падаваць дэкларацыю
Падатковую дэкларацыю абавязаны прадставіць фізічныя асобы, якія атрымалі ў 2019 годзе даходы ад продажу маёмасці - напрыклад, двух і больш аўтамабіляў, грузавога аўтамабіля або аўтобуса, а таксама пры продажы на працягу пяці гадоў другой (і больш) кватэры, дома, дачы, гаража, зямельнага ўчастка.
Акрамя таго, задэклараваць трэба даходы ад продажу долі ў статутным фондзе арганізацыі іншай фізічнай асобе. Расказаць падатковай інспекцыі трэба таксама пра падарункі, калі іх кошт перасягае Br6569 ад усiх крынiц на працягу года. Выключэнне складаюць даходы, атрыманыя фізічнай асобай ад блізкіх сваякоў і асоб, якія знаходзяцца з ёй у адносінах сваяцтва.
Такія даходы не прызнаюцца аб`ектам падаткаабкладання незалежна ад атрыманага памеру. Да асоб, якія знаходзяцца ў адносiнах блізкага сваяцтва, належаць бацькі (усынавіцелі, удачарыцелі), дзеці (у тым лiку ўсыноўленыя, удачароныя), родныя браты і сёстры, дзед, бабка, унукі, прадзед, прабабка, праўнукі, муж і жонка. Да асоб, якія знаходзяцца ў адносiнах сваяцтва, належаць блізкія сваякі другога мужа або жонкі, у тым ліку памерлага.
Падатковую дэкларацыю трэба падаць і тым, хто атрымліваў даходы з-за або за мяжой. Напрыклад, калі чалавек працаваў за мяжой па найме, атрымліваў даходы ад продажу акцый або іншых каштоўных папер, ад продажу долей у статутных фондах замежных арганізацый, у выглядзе працэнтаў па ўкладах у замежных банках.
Іншыя даходы, што падлягаюць падаткаабкладанню, прапісаны ў арт. 219 Падатковага кодэкса. Спосабы прадастаўлення дэкларацыі Дэкларацыю можна падаць асабіста, наведаўшы падатковы орган, а таксама адправіць яе па пошце або праз асабісты кабінет плацельшчыка на сайце Міністэрства па падатках і зборах.
Доступ да асабістага кабінета плацельшчыка магчымы з дапамогай уліковага запісу і пароля альбо з дапамогай асабістага ключа электроннага лічбавага подпісу.
Падаць дэкларацыю таксама можа ўпаўнаважаны прадстаўнік фізічнай асобы альбо яго законны прадстаўнік. Парадак запаўнення дакумента прапісаны на сайце МПЗ.
Тэрмін выплаты і адказнасць
Падаходны падатак, вылiчаны падатковым органам, трэба выплаціць у бюджэт не пазней за 1 чэрвеня. Пры парушэнні тэрміну прадастаўлення падатковай дэкларацыі (31 сакавіка) памер штрафу складзе ад Br54 да Br270. Калі нявыплачаная або не цалкам выплачаная да 1 чэрвеня сума падатку перасягае адну базавую велічыню, то давядзецца плаціць штраф у памеры 15 працэнтаў ад нявыплачанай сумы падатку, але не менш як 0,5 базавай велічыні (1 БВ - Br27). Такім чынам, памер штрафу складае ад Br13,5 і больш.
10 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/446/51261
Текущая дата: 17.11.2024