Белорусский портал в Казахстане

"Белтэлекам" атрымае акцыі гродзенскага правайдара "Гарант"



РУП "Белтэлекам" перададуць акцыі ААТ "Гродзенскі абласны тэхнагандлёвы цэнтр "Гарант". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 26 снежня 2019 года №917, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гродзенскі аблвыканкам спачатку перадасць акцыі "Гаранта" ва ўласнасць дзяржавы. Затым да 31 снежня бягучага года гэтыя акцыі ад Дзяржкаммаёмасці пяройдуць у гаспадарчае вядзенне "Белтэлекама". Дзяржпакет перададуць бязвыплатна.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці, Міністэрству сувязі і інфарматызацыі, Гродзенскаму аблвыканкаму даручана прыняць меры па рэалізацыі пастановы.

Асноўныя віды дзейнасці "Гаранта" - праектаванне, будаўніцтва, абслугоўванне і рамонт мультысэрвісных сістэм кабельнага тэлебачання, паслугі сувязі па трансляцыі тэлевізійных праграм, перадачы дадзеных, доступе ў інтэрнэт, тэлевізійнае інфармацыйна-рэкламнае вяшчанне, гандаль радыёэлектроннай апаратурай і бытавой тэхнікай.

Звязда, 28 снежня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/449/51075
Текущая дата: 17.11.2024