Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 284 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень водных рэсурсаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 22 сакавіка
У 1659 годзе выйшла пастанова Сейма Рэчы Паспалітай аб заснаванні Брэсцкага манетнага двара.
У 1943 годзе разам з жыхарамі была спалена Хатынь.
У 1991 годзе быў створаны Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 22 сакавіка
1609 год: Ян Казімір Ваза, кароль Рэчы Паспалітай.
1865 год: Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся фламандскі жывапісец Антоніс ван Дэйк і амерыканская актрыса Рыз Уізерспун.
22 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць сарака пакутнікаў Севасційскіх.
Гэты дзень у народзе называўся Саракі, людзі выходзілі клікаць вясну. Пеклі печыва ў выглядзе птушак, а крошкі ад яго давалі дамашнім птушкам, каб яны добра несліся і не хварэлі. Лічылася, што калі чалавек у гэты дзень заўважыць і налічыць 40 птушак, ён увесь год будзе здаровы і шчаслівы.
Калі 22 сакавіка цёпла, лета будзе непагодлівае, але наступныя сорак дней будзе добрае надвор`е.
Sputnik, 22 сакавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/45/73256
Текущая дата: 18.11.2024