Урад удакладніў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 снежня 2019 года нумар 872.
З панядзелка 6 студзеня рабочы дзень пераносіцца на суботу 4 студзеня.
Адначасова адмяняецца перанос рабочага дня з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня, што планаваўся раней.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ, у адпаведнасці з якім прадугледжваецца замацаванне на пастаяннай аснове ў якасці нерабочага святочнага дня 2 студзеня (без неабходнасці яго адпрацоўкі).
18 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/451/50962
Текущая дата: 17.11.2024