Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў новы план абароны Беларусі



Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы зацвердзіў і Канцэпцыю будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл Беларусі да 2030 года.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новы план абароны Беларусі і Канцэпцыю будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл да 2030 года на пасяджэнні Савета бяспекі.

У план абароны Беларусі ўваходзіць адразу некалькіх дакументаў. Іх на працягу года вывучалі і аналізавалі ў Генштабе Узброеных Сіл і абмяркоўвалі падчас нарад з прадстаўнікамі сілавога блока. У ліку асноўных дакументаў - рашэнне галоўнакамандуючага на абарону Беларусі і дырэктыва на абарону краіны.

"У плане абароны акцэнт робіцца на прадухіленні развязвання агрэсіі, стратэгічным стрымліванні. Гэтаму нададзена больш увагі, чым у папярэднім плане, распрацаваны дакументы па стратэгічным стрымліванні. Нададзена больш увагі і пытанням дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне - гэта таксама пытанні абароны", - пракаментаваў Дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась, паведамляе БелТА.

У Канцэпцыі будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2030 года вызначаецца склад і структура арміі, яе задачы ў мірны і ваенны час.

Згодна з новай канцэпцыі, існуючы склад і структура ВС РБ будуць захаваны, іх будуць развіваць, удасканальваючы баявую падрыхтоўку, а таксама пераўзброіць і мадэрнізаваць тэхнічную базу.

Мінск, 19 снежня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/451/50988
Текущая дата: 17.11.2024