Адпаведны ўказ нумар 468 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2020 год.
З улікам інвестыцыйных магчымасцей рэспубліканскага бюджэту праграмай прадугледжваецца канцэнтрацыя сродкаў на аб`ектах, што ўводзяцца ў эксплуатацыю ў 2020 годзе, і на пераходных аб`ектах з высокай ступенню будаўнічай гатоўнасці.
На фінансаванне 107 аб`ектаў, уключаных у праграму, у 2020 годзе плануецца накіраваць Br581 млн, у тым ліку за кошт дзяржаўных капітальных укладанняў - Br177 млн, сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - Br134 млн, сродкаў дзяржаўнага мэтавага фонду нацыянальнага развіцця - Br105 млн.
Акрамя таго, на 2020 год намечана пачаць фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) 27 аб`ектаў, у тым ліку крытай лядовай пляцоўкі і аўтавакзала ў Астраўцы, сярэдняй школы і інтэрната Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, дзіцячых дашкольных устаноў у Мінскай вобласці, храма Аляксандра Неўскага на Ваенных могілках у Мінску, цэнтра медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў у Віцебску, моста цераз раку Заходні Буг на аўтамабільнай дарозе Р94 Брэст - граніца Рэспублікі Польшча (Дамачава), 7 жылых дамоў для сем`яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот.
Усяго ў 2020 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 48 аб`ектаў. Будуць пабудаваны раённая бальніца, цэнтр творчасці моладзі ў Астраўцы, школа Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка ў Мінску, спартыўна-культурны цэнтр Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, цэнтр бяспекі МНС у Мінску, дарослая і дзіцячая паліклінікі ў Гомелі. Прадугледжваецца завяршэнне рэканструкцыі рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах Слонімскага раёна і іншых аб`ектаў.
20 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
20 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/451/51014
Текущая дата: 17.11.2024