Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 1 кастрычніка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 91 дзень.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень пажылых людзей, а таксама Міжнародны дзень музыкі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 1 кастрычніка

У 1653 годзе земскі сабор у Маскве ўхваліў вайну з Рэччу Паспалітай ў падтрымку казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага з мэтай авалодаць усходнімі землямі Рэчы Паспалітай.
У 1817 годзе ў Віленскім універсітэце заснавана тайнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філаматаў.
У 1921 годзе адкрылася Беларуская драматычная студыя.

Хто нарадзіўся 1 кастрычніка

1612 год: Ян Антоні Храпавіцкі, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1881 год: Міхаіл Станюта, беларускі мастак.
1937 год: Іван Вашкевіч, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч.
1937 год: Андрэй Мдзівані, беларускі кампазітар.

Таксама сёння нарадзіліся расійскія паэт Леў Гумілёў і акцёр Алег Яфрэмаў

1 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святой Арыадны. У народзе гэты дзень ведаюць як Арына Жураўліны лёт.

Калі ж птушкі спазняюцца і не адлятаюць да гэтага дня, значыць, маразоў не будзе да самага лістапада.

У гэты дзень збіралі і нарыхтоўвалі плады шыпшыны. Іх можна сушыць і потым рабіць карысны ўзвар, а можна зварыць з іх варэнне – трэба толькі добра пачысціць шыпшыну знутры. Сухую шыпшыну варта захоўваць у палатняных мехах або ў шкляных банках. Шыпшына – добры лек ад прастуды, а таксама ад захворванняў страўніка.

Назіраюць у гэты дзень і за прыродай: калі лісце з бяроз яшчэ не апала, снег выпадзе позна, а калі пустазелле вырастае высокім, снегу будзе многа.

Sputnik, 1 кастрычніка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/467/50035
Текущая дата: 17.11.2024