Адпаведная пастанова размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны і максімальную гандлёвую надбаўку на белы крышталічны цукар.
З 1 кастрычніка да канца года мінімальная рознічная цана складзе 1,5 рубля з ПДВ.
На цукар у ўпакоўках па 20 г і менш рашэнне МАРГ не распаўсюджваецца.
Пастанова ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2019 года і дзейнічае на працягу 90 дзён.
Звязда, 28 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/468/49966
Текущая дата: 17.11.2024