Пяць цікавых фактаў пра першы Статут ВКЛ.
Першы Статут ВКЛ быў зацверджаны ў 1529 годзе. Ён быў напісаны па-беларуску і пасля пераведзены на лацінскую і польскую мовы.
Выданне Статута паспрыяла станаўленню Вялікага Княства Літоўскага як прававой дзяржавы, хаця ў ім і былі некаторыя супярэчнасці. Дакумент уключаў нормы агульнага і крымінальнага права, ён складаўся з 13 раздзелаў, у якія пасля яшчэ ўносіліся дапаўненні, пакуль колькасць артыкулаў не павялічылася з 244 да 283.
Першы Статут ВКЛ з`яўляецца сапраўдным помнікам не толькі прававой культуры свайго часу, але і беларускай мовы.
1. Праект Статута падрыхтавалі ў 1522-м годзе, але ён разглядаўся сем гадоў і быў зацверджаны толькі ў 1529-м.
2. Існуе версія, што ў стварэнні Статута прымаў удзел Францыск Скарына, які з`яўляўся доктарам права.
3. Стваральнікі Статута адмовіліся ад рымскага права, якое панавала ў заканатворчасці: яны выпрацавалі сваю ўласную сістэму.
4. Першым Статутам забаранялася выдаваць жанчын замуж прымусова. Таксама цацвярджаліся іх маёмасныя правы.
5. У некаторых спісах першага Статута змяшчаўся тэкст гімна "Багародзіца", які даследчыкі лічаць дзяржаўным гімнам ВКЛ.
Sputnik, 29 верасня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/468/49993
Текущая дата: 17.11.2024