Белорусский портал в Казахстане

У мінскім заапарку 1 кастрычніка пройдуць бясплатныя экскурсіі для пажылых людзей



У мінскім заапарку 1 кастрычніка - у Міжнародны дзень пажылых людзей - пройдуць бясплатныя аглядныя экскурсіі для пажылых грамадзян. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі заапарка.

Групы аглядных экскурсій будуць збірацца ля галоўнага ўваходу ў 11.00, 13.00 і 15.00. Наведвальнікі змогуць больш даведацца аб свеце жывой прыроды, палюбавацца на рэдкіх жывёл, птушак, рыб і рэптылій.

Па пенсійным пасведчанні ўваход будзе бясплатным.

Звязда, 21 верасня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/470/49899
Текущая дата: 17.11.2024