Белорусский портал в Казахстане

Акіян радасці: юная беларуская актрыса стала лепшай на іспанскім фестывалі



Насця Пляц згуляла галоўную ролю ў фільме па рамане беларускага пісьменніка Віктара Марціновіча "Возера радасці".

Юная беларуская актрыса Насця Пляц згуляла галоўную ролю ў фільме па рамане Віктара Марціновіча "Возера радасці". За ролю дзяўчынкі Ясі яна атрымала прыз Best Actress на іспанскім фестывалі FICBUEU.

Насця з трох гадоў жыла ў Магілёўскай SOS-вёсцы, і ў фільме яна таксама згуляла дзяўчынку, якая з дзяцінства выхоўвалася без бацькоў.

Карціна атрымала на фэсце яшчэ дзве ўзнагароды - Best Art Direction, Prize of Jury.

"Проста акіян радасці!!!" - піша Марціновіч у Facebook.

Раман "Возера радасці" распавядае гісторыю сталення беларускі Ясі. Дзеянне адбываецца ў трох сталіцах - Мінску, Маскве і Вільні. Галоўную гераіню Ясю, ролю якой і згуляла Насця Пляц, ужо параўноўвалі з гераіняй кніг Маргарэт Мітчэл - Скарлет.

Фільм "Возера радасці" - экранізацыя часткі кнігі Марціновіча, распавядае пра дзевяцігадовую Ясю, жыццё якой кардынальна змянілася пасля смерці маці. Яся пачынае будаваць сваё новае жыццё пасля таго, як бацька адвозіць Ясю ў інтэрнат.

Сусветная прэм`ера карціны адбудзецца на міжнародным кінафестывалі ў Клермон-Феране ў лютым 2019 года. Выхад фільма на экраны беларускіх кінатэатраў плануецца восенню гэтага года.

Мінск, 15 верасня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/472/49830
Текущая дата: 16.11.2024