Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
З прэзідэнцкага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва дадуць грошы на рэалізацыю шасці праектаў.
Так, вылучаць сродкі на аднаўленне сядзібы мастака і кампазітара Напалеона Орды, размешчанай ва ўрочышчы Чырвоны Двор у Іванаўскім раёне. З фонду таксама прафінансуюць фармаванне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі, створанага на базе музея-запаведніка "Заслаўе".
Частка сродкаў будзе накіравана на фрагментарную рэстаўрацыю і кансервацыю замка ў Гальшанах, кансервацыю разбуранага касцёла ў Мсціславе, рэстаўрацыю капліцы-пахавання князёў Паскевічаў, якая знаходзіцца ў Гомелі, а таксама аднаўленне фрэсак полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы.
У прэс-службе ўдакладнілі, што гэта дапаможа захаваць помнікі архітэктуры і пашырыць іх турыстычны патэнцыял.
Мінск, 6 верасня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/474/49651
Текущая дата: 16.11.2024