Белорусский портал в Казахстане

"Літаратурны шакалад" прапануюць гасцям Дня беларускага пісьменства



"Белкніга" выпусціла ўнікальны тэматычны набор - "Літаратурны шакалад" - да Дня беларускага пісьменства, паведамілі на прадпрыемстве.

У наборы 12 маленькіх квадратных шакаладак, аформленых партрэтамі класікаў беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі, Максіма Танка і Аркадзя Куляшова.

Шакалад будзе прэзентавацца ў якасці сувеніраў для гасцей свята. Дзень беларускага пісьменства адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня.

Цэнтрам свята станавіліся розныя гарады: Полацк (тройчы), Тураў (двойчы), Заслаўе (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава. XXVI Дзень беларускага пісьменства прымае Слонім 1 верасня.

30 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА-

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/476/49563
Текущая дата: 16.11.2024