Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 16 лютага 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сорак сёмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 319 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 16 лютага

У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Мальтай.

Хто нарадзіўся 16 лютага

1902 год: Рыгор Мурашка, беларускі паэт.
1925 год: Іван Навуменка, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі гуманіст і тэолаг Піліп Меланхтан і польскі музыкант і спявак Чэслаў Неман.

16 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць дзень святых Сімяона і Ганны. Яна першыя сустрэлі немаўля Ісуса і прызналі яго Збавіцелем. Сімяон з`яўляецца заступнікам дзяцей, яму маліліся пры захворваннях нованароджаных.

У гэты дзень сяляне прымаліся рамантаваць збрую, вазкі – усё тое, што спатрэбіцца для працы ў полі.

Калі 16 лютага выпала шмат снегу, лета будзе дажджыстае.

Sputnik, 16 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/48/72697
Текущая дата: 05.10.2024