Бронзавая конная скульптура ў вышыню дасягае шасці метраў і важыць каля трох тон.
Помнік вялікаму князю Гедыміну ўсталявалі ў Лідзе ля замка, паведаміла "Лідская газета".
У аўторак пачаўся завяршальны этап работ: раней для помніка падрыхтавалі пастамент, а 12 жніўня скульптуру, вага якой перавышае 2,5 тоны, узнялі на яго з дапамогай аўтакрана.
Помнік адлілі з бронзы супрацоўнікі УП "Скульптурны камбінат". Яго аўтарамі сталі Сяргей Аганаў і Вольга Нячай. Над скульптурай працавала мноства людзей: неабходна было распрацаваць праект, сфармаваць, адліць помнік, які афіцыйна адкрыюць у Дзень горада 7 верасня.
Паглядзець на фінальны этап устаноўкі помніка прыйшлі многія гараджане і турысты.
Гедымін быў вялікім князем літоўскім, які правілаў ВКЛ у пачатку XIV стагоддзя. На сёмы год княжання Гедыміна ваеннапалонныя з Валыні і Кіева пачалі ўзвядзенне Лідскага замка, побач з якім і ўсталявалі помнік князю. Горад павінен адсвяткаваць свой сямісотгадовы юбілей у 2023 годзе.
Мінск, 13 жніўня 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/482/49274
Текущая дата: 16.11.2024