Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Аўраменка.
"Новы дакумент будзе накіраваны на тое, каб больш паспяхова развіваць будаўніцтва ў гарадах-спадарожніках", - адзначыў Аляксандр Аўраменка.
У прыватнасці, можа быць пашыраны эксперымент з будаўніцтвам дома для мінскіх чаргавікоў у Смалявічах, які замацаваны ўказам нумар 103. Цяпер вырашаецца, на якія гарады будуць распаўсюджвацца новыя правілы - на некаторыя або на ўсе гарады - спадарожнікі Мінскай вобласці.
Прадстаўнік Мінбудархітэктуры звярнуў увагу, што для развіцця гарадоў-спадарожнікаў важна не толькі будаўніцтва жылля і інжынерных камунікацый, але і забеспячэнне рабочымі месцамі, наяўнасць школ і дзіцячых садоў, паліклінік.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на 192 кватэры ў эксперыментальным доме ў Смалявічах напісалі заявы 1,5 тыс. мінскіх чаргавікоў, расказаў старшыня Камітэта архітэктуры і будаўніцтва Мінаблвыканкама Аляксандр Кручанаў.
Для жадаючых там пабудавацца прымяняюцца нормы ўказа нумар 240, што датычыцца выдзялення адрасных субсідый на жыллё незалежна ад даты пастаноўкі на ўлік. У I паўгоддзі ў гарадах-спадарожніках у Мінскай вобласці (Дзяржынск, Фаніпаль, Лагойск, Заслаўе, Рудзенск, Смалявічы) увялі ў строй 203 кватэры, у тым ліку для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў - 124 кватэры. Больш за ўсё жылля будуецца ў Лагойску і Смалявічах.
1 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/484/49091
Текущая дата: 16.11.2024