Такое меркаванне выказаў намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка.
26 ліпеня віцэ-прэм`ер разам з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам наведалі НДЦ "Зубраня" для азнаямлення з ходам падрыхтоўкі цэнтра да святкавання 50-гадовага юбілею.
"Мы ганарымся НДЦ "Зубраня", на стандарты якога павінны раўняцца ўсе нашы цэнтры для аздараўлення дзяцей. Ён развіваецца, не стаіць на месцы. Мы сёння паглядзелі, якія ўмовы створаны для дзяцей у плане медыцынскага забеспячэння, каб па медпаказаннях прадаставіць ім адпаведныя аздараўленчыя працэдуры. А калі ў каго-небудзь з дзяцей раптам нешта здарыцца і спатрэбіцца медыцынская дапамога, то тут ёсць кваліфікаваныя ўрачы і ўся неабходная апаратура, каб хутка паставіць дыягназ і назначыць адпаведнае лячэнне. Таму бацькі, адправіўшы сюды дзіця, могуць не хвалявацца, што нейкая дапамога яму не будзе аказана своечасова", - сказаў Ігар Петрышэнка.
У НДУ "Зубраня" пастаянна ўдасканальваюцца інфраструктура і ўмовы пражывання. "Дзіцячы цэнтр, спартыўны гарадок, стадыён, новыя асобныя катэджы для размяшчэння атрадаў, дзе ёсць усё неабходнае. Гэта значыць, усё створана для таго, каб дзіця магло адпачыць, аздаравіцца і з новымі сіламі далей засвойваць вучэбную праграму", - падкрэсліў віцэ-прэм`ер.
Паводле слоў Ігара Петрышэнкі, асаблівы гонар выклікае той факт, што ў цэнтры адпачываюць і аздараўляюцца дзеці не толькі з Беларусі, але і замежжа.
"З 20 краін дзеці ўжо наведалі і аздаравіліся ў НДЦ "Зубраня". Па запрашэнні кіраўніка дзяржавы прыязджаюць дзеці з сямі краін. У іх ліку Егіпет, Індыя, Сірыя, Японія, Кітай, Польшча. Мы сёння бачылі дзяцей з Польшчы, якія прыехалі літаральна ўчора і прымаюць ужо неабходныя працэдуры. І што прыемна, у іх няма праблем з камунікацыяй, моўных бар`ераў. Важна, што яны адзінай, дружнай сям`ёй праводзяць усе мерапрыемствы. Мы будзем усе нашы аздараўленчыя цэнтры для дзяцей падцягваць менавіта пад узровень НДЦ "Зубраня", - сказаў намеснік прэм`ер-міністра.
26 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/485/48947
Текущая дата: 16.11.2024