Белорусский портал в Казахстане

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 3 млн т збожжа



Беларускія аграрыі па стане на 30 ліпеня намалацілі каля 3 млн 100 тыс. т збожжа, паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Збожжавыя і зернебабовыя (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны больш як на 945 тыс. га, што складае 43,7 працэнта да ўборачнай плошчы.

У лідарах Брэсцкая вобласць. Тут убрана амаль 75 працэнтаў плошчаў, аграрыі паклалі ў засекі больш за 922 тыс. т збожжа. Тэмпы ўборачнай кампаніі ў гэтым рэгіёне вышэйшыя за мінулагоднія. Дарэчы, ураджайнасць таксама - 36,6 ц/га супраць 29,7 ц/га ў 2018 годзе.

Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі крыху больш за палавіну плошчаў (51,6 працэнта), намалаціўшы пры гэтым 658,6 тыс. т збожжа. Ураджайнасць у гэтым рэгіёне таксама вышэйшая за мінулагодні паказчык - 39,3 ц/га супраць (у 2018 годзе - 31,2 ц/га).

У тройцы лідараў уборачнай кампаніі Гомельская вобласць. Тут план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы амаль на 47 працэнтаў, намалот склаў 356 тыс. т.

Нягледзячы на тое, што ўраджайнасць у параўнанні з мінулым годам крыху вышэйшая (на 2,1 ц/га), гэты паказчык самы нізкі па рэспубліцы - 22,9 ц/га.

Усяго ў бягучым годзе пад збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) адведзена 2 млн 162 тыс. га. План паставак збожжа ў кошт дзяржзаказу складае 815 тыс. т. На 30 ліпеня гэта заданне выканана на 32 працэнты (261 тыс.т).

Прадаўжаецца ў гаспадарках і ўборка піваварнага ячменю. У цэлым пад гэту культуру адведзена крыху больш за 48 тыс. га. Ужо ўбрана 21,4 тыс. га, або 44,4 працэнта. Намалочана пры гэтым звыш 75 тыс. т, сярэдняя ўраджайнасць складае 35,1 ц/га. У лік дзяржзаказу плануецца паставіць 84,2 тыс. т піваварнага ячменю. Паводле даных на 30 ліпеня, гэта заданне выканана амаль на 8 працэнтаў.

30 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/485/48984
Текущая дата: 16.11.2024