Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў І паўгоддзі пабудавана 19,3 тыс. кватэр, больш за трэць уведзенага жылля - для маючых патрэбу



У Беларусі ў І паўгоддзі арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 19,3 тыс. кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 1 705 тыс. кв.м жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 635,7 тыс. кв.м, або 37,3 працэнта ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 439,1 тыс. кв.м.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 545,4 тыс. кв.м жылля, або 32 працэнты ад агульнага ўводу па рэспубліцы.

19 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/487/48819
Текущая дата: 16.11.2024