Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 14 ліпеня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дзевяноста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 170 дзён.

Якія падзеі адбыліся 14 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 14 ліпеня

У 1913 годзе ў Вільні заснавана Беларускае выдавецкае таварыства.
У 1920 годзе Чырвоная Армія заняла Вільню.

Хто нарадзіўся 14 ліпеня

1911 год: Павел Пруднікаў, беларускі пісьменнік.
1920 год: Алесь Астапенка, беларускі паэт, перакладчык.
1927 год: Георгій Штыхаў, беларускі археолаг, гісторык-медыявіст.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт і дзяржаўны дзеяч Гаўрыла Дзяржавін і амерыканскі пісьменнік Ірвінг Стоўн.

14 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць летнія Кузьмінкі – дзень Кузьмы і Дзям`яна.

Гэты дзень у народзе яшчэ называлі баб`е свята. Жанчыны збіраліся разам, гатавалі прысмакі, маліліся святым і запрашалі "Кузьма і Дзям`ян, хадзіце есці да нас". У гэты дзень наведвалі сваякоў і друзей, частавалі іх прыгатаванымі стравамі. Галоўнай стравай на стале лічылася каша, для яе прыгатавання кожная жанчына прыносіла нешта з дому.

Але свята не адмяняла і працу ў гародзе, і сенакос. Лічылася, што святыя асабліва спрыяюць сельскагаспадарчым працам, звязаным з вырабамі з металу.

Калі 14 ліпеня вецер дзьме з захаду, будзе дождж. Сарока крычыць – наадварот, будзе горача.

Sputnik, 14 ліпеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-/489/48717
Текущая дата: 16.11.2024